krupki.by

ru RU be BE en EN


Выстава, прысвечаная нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці, пройдзе ў Мінску

Автор / Новости области / Пятніца, 06 Верасень 2019 14:10 / Просмотров: 716

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае на адкрыццё выставы, прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці. Адкрыццё адбудзецца 12 верасня а 16-й гадзіне ў мастацкай галерэі МАЦНТ па адрасе Мінск, вул. Гікалы, 4.

Прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі шырокай публіцы – гэта заўсёды значная і ўнікальная падзея. Нематэрыяльная спадчына як культурная з’ява яшчэ не да канца ацэнена грамадствам, ды і самімі носьбітамі гэтай спадчыны. А між тым менавіта яна з’яўляецца краевугольным камнем ідэнтычнасці беларусаў. Лакальныя сакральныя і свецкія традыцыі, абрады, спевы, танцы, рамёствы разам з мовай, літаратурай, жывапісам робяць абстрактныя аб’екты жывой і нежывой прыроды канкрэтнымі «нашымі», «беларускімі». Вобраз Беларусі ў свядомасці яе жыхароў складаецца, як пазл, з элементаў нематэрыяльнай спадчыны і гэты вобраз злучае нас у адзіны народ. Кожная такая выстава дазваляе прадставіць грамадзянам нашай краіны, якія да канца яшчэ не пазбавіліся рудыменту «тутэйшасці», шырокую і разнастайную палітру ідэнтыфікатараў беларускай культуры, а праз яе – і саміх беларусаў.

На выставе будуць прадстаўлены 12 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны з розных куткоў Мінскай вобласці, у тым ліку два элементы, якія ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта калядны абрад «Цары» з в. Семежава Капыльскага раёна, а таксама ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст», Мядзельскі раён). Трэба адзначыць, што разам ўсе 12 элементаў выстаўляюцца ўпершыню.

Выстава будзе доўжыцца з 12 верасня па 13 кастрычніка 2019 года.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.