krupki.by

ru RU be BE en EN


З 1 кастрычніка стартавала адно з самых папулярных паляванняў – загоннае на капытных

Автор / Новости области / Пятніца, 04 Кастрычнік 2019 16:39 / Просмотров: 633

З 1 кастрычніка стартавала адно з самых папулярных паляванняў – загоннае на капытных. Загоннае паляванне будзе доўжыцца да 31 снежня. Падчас асенне-зімовага сезона можна здабываць жывёл любога полу і ўзросту. Паляваць дазваляецца загонам і з сабакамі ў светлы час сутак, а з засады і з падыходу – увесь дзень.

– Для здабычы лася, казулі, высакароднага і плямістага аленя, лані і дарослага дзіка ва ўзросце больш за два гады дазваляецца прымяняць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты, – адзначыў намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – Для здабычы казулі і маладых дзікоў да двух гадоў – наразную паляўнічую зброю з патронамі з куляй ці карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты. Загоншчыкамі могуць быць тыя, хто не з’яўляюцца паляўнічымі.

Адказнасць за парушэнне ўказаных вышэй патрабаванняў прадугледжана ч. 1 арт. 15.37 КоАП Рэспублікі Беларусь і арт. 282 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.