11 кастрычніка ў 14.00 на базе ўстановы аховы здороўя “Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці” старшыня канцэрна “Беллёгпрам” Таццяна Лугіна, дарэчы сама маці дваіх сыноў, павіншуе жанчын, якія нарадзілі дзетак у гэтыя дні.
Адметна, што кожная з маладых матуль атрымае падарунак, сфармаваны з вырабаў беларускіх прадпрыемстваў, што ўваходзяць у састаў канцэрна “Беллёгпрам”, – трыкатажнае коўдра ад фабрыкі “Палессе” (г. Пінск) і кубачак ад “Добрушскага фарфоравага завода”.
“Хацелася б падарыць мамачкам душэўныя і атмасферныя рэчы, таму спынілі свой выбар на коўдрах і кубачках. Каб гэтымі восеньскімі дзянькамі яны цешыліся сваімі дзеткамі, а таксама цеплынёю нашых сэрцаў і вырабаў”, – зазначаюць у канцэрне.
У межах мерапрыемства канцэрн “Беллёгпрам” і “Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці” падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве. Яно будзе прадугледжваць узаемадзеянне прадпрыемстваў канцэрна і Грамадскага аб’яднання “Крыніца цеплыні”, што зарэгістравана на базе раддома, у справе папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, усвядомленага бацькоўства і значнасці ролі маці ў сучастным грамадстве.