krupki.by

ru RU be BE en EN


26 кастрычніка Мар’іна Горка прыме ХVІ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”

Автор / Новости области / Чацвер, 24 Кастрычнік 2019 16:46 / Просмотров: 915

26 кастрычніка Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХVІ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

У праграме фестывалю:

11.20 – дэманстрацыя традыцыйных вясельных касцюмаў  да 60-х гадоў ХХ стагоддзя рэгіёнаў Мінскай вобласці, прэзентацыя выставы фотаздымкаў і атрыбутыкі «Пасагі»;

12.00 - 15.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю. Конкурсная праграма «Мая зямля – маё натхненне»;

15.00 – 16.00 – канцэртнае выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Мінскай вобласц;і

16 00 – 17.00 – канцэрт арт-гурта «Беларусы»;

17.00 – урачыстасць з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры. Узнагароджванне калектываў-удзельнікаў. Гала-канцэрт пераможцаў. Урачыстае закрыццё фестывалю.

У конкурснай праграме возьмуць удзел аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць.              Для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходнай умовай для аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з’яўляецца ажыццяўленне пастановачнага (арыгінальнага, неардынарнага) нумара з удзелам аднаго ці больш аматарскіх калектываў мастацкай творчасці розных жанраў.

Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыё- і аўтаномныя акустычныя сістэмы.   

У рамках фестывалю 25 кастрычніка 2019 г. адбыдзецца канцэрт памяці кампазітара, народнага артыста СССР, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ігара Лучанка. Канцэрт падрыхтаваны ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”. Пачатак – у 18.00.

 

Автор

admin

admin

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.