krupki.by

ru RU be BE en EN


У XVI фестывалі “Напеў зямлі маёй” прынялі ўдзел лепшыя аматарскія калектывы сталічнай вобласці

Автор / Новости области / Панядзелак, 28 Кастрычнік 2019 09:49 / Просмотров: 527

У XVI фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” прынялі ўдзел лепшыя аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў сталічнай вобласці і горада Жодзіна. Конкурсныя праграма насіла назву “Мая зямля – маё каханне”, а нумары, якія ўвайшлі ў яе, мелі самую разнастайную тэматыку.

Многіх гледачоў кранулі прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне праграмы ўзорнага тэатра танца “Пёстрый мир” Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў, узорнага харавога калектыву “Мара” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў, народнага хэаграфічнага ансамбля “Кордэс” Слуцкага гарадскога Дома культуры. Маладыя харызматычныя артысты з Дзяржынска назвалі свой нумар “Усе мы родам з Беларусі” і выйшлі на сцэнну на роліках. Гэта было ўпершыню ў гісторыі фестывалю.

Усе аматарскія калектывы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва. Як адзначыў у размове старшыня журы народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі, ва ўсім, што адбывалася на сцэне, адчувалася вялікая любоў да сваёй Радзімы, гучаў сапраўдны напеў роднай зямлі.

Пухавіцкія навіны.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.