Гэты праект стартаваў вясной 2022 года. Яго мэта – стварыць умовы для грамадзянска-патрыятычнага выхавання і духоўна-маральнага развіцця студэнтаў як будучых педагогаў, а таксама сфарміраваць у іх каштоўнасныя адносіны да гістарычнага мінулага і культуры беларускага народа.
Не проста настаўнікаў-прадметнікаў, а высокамаральных людзей, захопленых сваёй краінай, выпускае педагагічны ўніверсітэт. Праз некалькі гадоў сённяшнія студэнты пойдуць працаваць у дзіцячыя сады, школы, іншыя ўстановы адукацыі, дзе ўсё, што набылі, назапасілі, будуць перадаваць сваім вучням.
Праект «Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў» шматпланавы. Таму, як сказала падчас падпісання дагавора першы прарэктар універсітэта Святлана Копцева, тэатру вельмі важна адчуць энергетыку моладзі.
А дырэктар абласнога тэатра ў Маладзечне Алена Сакалоўская адзначыла, што абедзве ўстановы маюць агульную мэту – сеяць у маладыя душы збожжа культурнага і духоўнага багацця.