Кіраўнікам раённых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў неабходна арганізаваць і праводзіць суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам насельніцтва, вызначыць неабходныя аб’ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, адказных асоб за арганізацыю работ па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў.
Папрацуючы ў гэтыя кастрычніцкія дні ўсе разам, мы палепшым санітарны стан тэрыторый не толькі прадпрыемстваў і арганізацый, але сваіх уласных падворкаў, тым самым унясем свой пасільны ўклад у навядзенне чысціні і парадку на зямлі.