А вось сом, наадварот, вельмі адчувальны да пахаладання, таму раней за іншыя віды рыб залягае на зімоўку. Пры гэтым сом становіцца практычна нерухомы, што робіць яго лёгкай здабычай на зімавальных ямах. Для захавання еўрапейскага сома ў зімовы перыяд з 1 лістапада да 31 сакавіка яго вылаў паўсюдна забаронены.
Як нагадаў намесік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка, здабыча гэтых відаў рыбы ў час забароны абыдзецца парушальнікам у буйныя сумы: 12 базавых велічынь (306 рублёў) за кожную асобіну еўрапейскага сома і 9 базавых (229,5 рубля) – за кожную асобіну чудскога сіга.