– Здабываць зайца-русака і зайца-беляка дазваляецца ў светлы час сутак зброевым і бяззброевым спосабамі з засады, з падыходу, загонам, – расказвае намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – Зброевае паляванне на вавёрку, лясную і каменную куніцу, амерыканскую норку, андатру і ляснога тхара дазволена ў светлы час сутак з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, акрамя ганчакоў і хартоў.