На базе Крупскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ў рэтра-кіназале «Калядны экспрэс» прайшла сустрэча з сябрамі. Яе арганізатарам выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ» разам з раённым саветам ветэранаў. Прысутныя ў зале абмяркоўвалі многія любімыя савецкія фільмы, прымалі ўдзел у медыя-віктарыне. У першым туры прапаноўваліся выказванні герояў з кінафільмаў і тры варыянты адказаў, у другім – урыўкі з кінафільмаў. Удзельнікі «Каляднага экспрэса» з настальгіяй праглядвалі кадры з фільмаў «Мимино», «Любовь и голуби», «Девчата», «Иван Васильевич меняет профессию», «Служебный роман» і давалі правільныя адказы.