Крупчане – дыпламанты абласнога конкурсу. У апошні дзень студзеня ў горадзе Жодзіна прайшоў I абласны конкурс вядучых «Свабодны мікрафон». Навучэнцы па інтарэсах клуба «Дэбют» Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці Марыя Богдан і Дзмітрый Бульбачкін узнагароджаны Дыпломам II ступені ў намінацыі «Лепшы дуэт вядучых».