Члены раённай арганізацыі плануюць прыняць удзел ва ўсіх значных мерапрыемствах: у правядзенні мітынгу да 31-й гадавіны вываду войск з Афганістана, урачыстасцях з нагоды 102-й гадавіны Узброеных Сіл, 75-годдзя Вялікай Перамогі, Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ва ўстановах адукацыі раёна ветэраны правядуць урокі мужнасці, прымеркаваныя да 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, па тэме «Паклонімся вялікім тым гадам».
У сваіх выступленнях падпалкоўнік у адстаўцы Юрый Герасімаў і маёр у адстаўцы Аляксей Казадоеў дапоўнілі справаздачу старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Віктара Шараева, прааналізавалі праведзеныя мерапрыемствы, унеслі дзелавыя прапановы.
Напрыканцы Віктар Шараеў адзначыў, што саветам Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Крупская раённая арганізацыя за высокія паказчыкі і актыўную пазіцыю ў грамадска-палітычным жыцці рэгіёну, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, кансалідацыю радоў афіцэрскага саставу на захаванне традыцый і перадачу службовага і баявога вопыту тым, хто праходзіць ваенную службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, узнагароджана Дыпломам ІІ ступені.