– Сом нерастуе пазней за іншых рыб пры праграванні вады да 18 градусаў, – зазначыў намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – Забарона на яго вылаў падчас нерасту з’яўляецца адной з мер аховы гэтага некалі чырванакніжнага віду. Сом спажывае хворую і загінулую рыбу, з’яўляючыся тым самым біямеліяратарам вадаёмаў, які стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця здаровай іхтыяфаўны.
У перыяд забароны выпадкова злоўленая асобіна павінна быць адпушчана жывой у натуральнае асяроддзе знаходжання. У выпадку незаконнай здабычы сома парушальнік будзе падвергнуты пакаранню ў выглядзе адміністрацыйнага штрафа ў памеры да 50 базавых велічынь, а злосны парушальнік можа быць прыцягнуты і да крымінальнай адказнасці. За кожную незаконна вылаўленую ў перыяд забароны асобіну сома звычайнага парушальніку прыйдзецца заплаціць 12 базавых велічынь (а гэта зараз 324 рублі).
Барысаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць строга захоўваць Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь.