Традыцыйна напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей стартуе дабрачынны праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ». У цэнтры ўвагі валанцёраў «Добрае сэрца» – дзеці. Крупскі раённы камітэт «БРСМ» рыхтуе для падрастаючага пакалення розныя актыўнасці анлайн. Галоўная задача дабрачыннага праекта «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», сімвалам якога сталі сэрца і раскрытыя далоні, – захаванне традыцый міласэрнасці, развіццё валанцёрства.