Яны высадзілі саджанцы дрэў, каб акультурыць школьны двор, унесці свой пасільны ўклад у азеляненне і добраўпарадкаванне сваёй роднай гімназіі, роднага горада. Што кажуць гімназісты? Што пасадка дрэў – гэта магчымасць пакінуць след на Зямлі, памяць пра сябе, своеасаблівы наказ для наступных пакаленняў.