Конкурсы стартавалі 12 лютага i завяршаюцца 18 лютага ў 12.00. Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні лепшага журы будзе ўлічваць колькасць падабаек («лайкаў»). Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі.
Да ўдзелу ў фотаконкурсе сэлфі «Мая беларуская кніга» дапускаюцца сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте на сваёй старонцы са сваім меркаваннем, чаму неабходна прачытаць менавіта гэту кнігу. Да публікацыі абавязкова дабаўленне хэштэгаў #святамовы2021 #minskregion.
Каб прыняць удзел у конкурсе на лепшае чытанне вершаў на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!», трэба запісаць сваё выступленне на камеру, размясціць відэа верша на беларускай мове ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #святамовы2021 і чакаць вынікаў конкурсу.
Галоўнае – не забываць у публікацыях ставіць хэштэгі – без іх прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.
Далучайцеся!