krupki.by

ru RU be BE en EN


У душах перасяленцаў не сціхае боль і да гэтага часу

Автор / Новости района / Панядзелак, 12 Красавік 2021 14:23 / Просмотров: 1175

Крыху больш за два тыдні аддзяляюць нас ад таго дня, калі будзе адзначацца сумная дата. 35 гадоў таму выбух на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі крута змяніў лёсы многіх людзей. На гэты раз публікуем успаміны былой жыхаркі горада Нароўля Гомельскай вобласці, якая з сям’ёй была вымушана пакінуць родныя мясціны. Ніна Паўлаўна ШАПАВАЛАВА:

– Адзін з цяжкіх успамінаў – дзень 7 мая 1986 года. Хадзілі чуткі, што дзяцей з забруджанай зоны будуць вывозіць. Але калі і куды – ніхто не ведаў.

Наш дом быў маладзёжным, і ў кожнай сям’і – дзеці. Таму і сёння нельга без слёз успамінаць, што тварылася тады. Збор быў прызначаны на 3 гадзіны на плошчы Леніна Нароўлі. І калі мы прывялі сына, дзе ўжо чакалі аўтобусы, ва ўсіх было адно пытанне: куды павязуць? Адказу на яго нам ніхто не даў. І даведаліся аб гэтым толькі на трэція суткі праз знаёмых з абласнога аддзела адукацыі.

Нам, бацькам, вельмі хацелася, каб наш сын як мага больш быў у чыстай зоне. Але пасля аднаго выпадку ўсё рэзка змянілася. Сын вярнуўся з чарговай паездкі на аздараўленне, і я паведаміла яму, што мне на рабоце на два месяцы выдзелілі пуцёўку ў «Артэк». Ён паглядзеў на мяне, затым на тату і з такім болем у голасе сказаў: «Я думаў, што вы мяне любіце, а вы толькі шукаеце, куды б мяне далей сплавіць...» Пасля гэтай размовы наш сын нікуды без нас не выязджаў.

Наступнае ўзрушэнне – высяленне вёскі, дзе жылі мае бацькі. Да ўсяго прывыкае чалавек, так і мы ўсе пакрыху пачалі прывыкаць да таго, што здарылася. Першая хваля высялення прайшла, і, здавалася, нас гэта не закране. Працавалі, на выхадныя ездзілі ў вёску, якая знаходзілася ў 13 км ад Нароўлі, дапамагалі бацькам, сеялі агароды, апрацоўвалі іх, пасвілі кароў, наогул, жыццё працягвалася.

Але ў жніўні патэлефанаваў тата і паведаміў, што нашу вёску таксама высяляюць. Стала невыносна балюча, бо гэта ж роднае месца, дзе ты нарадзіўся, дзе знаёмы ўсе сцяжынкі, дзе ўсе цябе добра ведаюць і ты ведаеш усіх... І вёска апусцела, дамы стаялі з забітымі вокнамі. Мы з мужам часта ездзілі туды, усё спадзяваліся, што некалі пачуем, маўляў, высяленне было часовым, і людзі мо­гуць вяртацца.

І цяпер мы наведваем сваю вёску, і пасля кожнай такой паездкі доўга не хочацца ні з кім ні аб чым гаварыць, горла сціскаецца ад смутку, тугі і болю. Вёскі ўжо няма. Вуліцы, раней заасфальтаваныя, цяпер зараслі непраходным кустоўем. Дамы ста­яць з расчыненымі дзвярыма, дзе-нідзе з дахамі, якія амаль абваліліся, і, здаецца, пытаюць: навошта вы кінулі нас? І калі вясной скрозь сухую траву прабіваюцца чырвоныя галоўкі цюльпанаў, гэты малюнак становіцца яшчэ больш шчымлівым.

Наша родная вёска – Белабярэжская Рудня Вербавіцкага сельсавета Нараўлянскага раёна.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.