– У выпадку ненаўмыснага вылаву судака рыбу неабходна адпусціць, – зазначыў намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – За незаконнае выманне судака ва ўказаны перыяд прадугледжана адміністрацыйная адказнасць з накладаннем штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь, магчыма таксама канфіскацыя прылад лоўлі. Пры гэтым за кожную асобіну судака, злоўленую падчас забароны, прыйдзецца пакрыць прычыненую шкоду па трайной таксе – 18 базавых велічынь, або 522 рублі. Калі агульная сума шкоды складзе больш за 100 базавых велічынь, можа быць узбуджана крымінальная справа.
Да месца адзначыць, што знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да 1 кіламетра ад берагавой лініі з рыбай, лоўля якой у дадзены час забаронена (судак), без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць уладання рыбай, кваліфікуецца па ч. 2 арт. 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь таксама цягне накладанне штрафу.
– Паважаныя рыбаловы, захоўвайце Правілы рыбалоўства! – заклікаюць спецыялісты Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.