Дню працы і прафесіяналам у розных галінах народнай гаспадаркі прысвечана раённая святочная праграма, месцам правядзення якой стане сёння раённы Цэнтр культуры. Лепшыя з лепшых спецыялісты запрошаны для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання. Тут жа пройдуць прэзентацыі прафесій вачыма дзяцей. Рэпартаж са свята чакайце ў наступным нумары газеты, фотасправаздачу глядзіце на сайце.