Сёлета яна прысвечана Году народнага адзінства. 9 кастрычніка добраахвотнікі дапамогуць работнікам лесу ў ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў, добраўпарадкаванні памятных мясцін, пасадцы дрэў.
Як адзначае намеснік дырэктара Крупскага лясгаса Наталля Камовіч, асаблівы акцэнт плануецца зрабіць на рабоце з дзецьмі і моладдзю, актыўнымі карыстальнікамі сацыяльных сетак. Кожны, хто будзе прымаць удзел у акцыі, можа занатаваць добрую справу, зрабіўшы крэатыўны здымак або відэа і размясціўшы яго ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ЧыстыЛес2021 або #ЧистыйЛес2021.