Ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны пад агульнай назвай "Беражлівасць - галоўнае багацце", на якіх былі абмеркаваныя пытанні энэргазберажэння, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці. Ахвотна далучыліся да аперацыя "Выключы свет", пры правядзенні якой асаблівая ўвага звярталася на выключаны свет у класах падчас перапынкаў, а ў калідорах - падчас правядзення ўрокаў.
У бібліятэцы прайшла акцыя "Дапамажы падручніку".
Пасля заканчэння ўрокаў выхаванцы групы падоўжанага дня рыхтаваліся да раённага конкурсу "Лёд. Кветкі. Фантазія". Чарговы школьны дзень праляцеў непрыкметна.