krupki.by

ru RU be BE en EN


Віншаванне старшыні Крупскага райвыканкама са святам Божага Нараджэння

Автор / Новости района / Субота, 25 Снежань 2021 08:04 / Просмотров: 1186

Шаноўныя прыхаджане Рымска-каталіцкай царквы! Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння!

Гэтае цудоўнае свята аб’ядноўвае нас, дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця, абуджае жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, каму патрэбны клопат, суцяшэнне і падтрымка. Раство для вернікаў з’яўляецца сімвалам чысціні, шчырасці і чалавечнасці.

Адзінства нашага грамадства, заснаванае на ўзаемапаразуменні прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, стварае ўсе ўмовы для духоўна-маральнага ўдасканальвання чалавека. Маральная сіла хрысціянскага вучэння выражае вечныя імкненні людзей да міру, дабра і святла.

У святочныя калядныя дні нашы сэрцы перапоўнены верай, надзеяй і спачуваннем, натхненнем на стварэнне добрых спраў.

Жадаю вам моцнага здароўя, духоўнай радасці, дабрабыту і каляднага настрою! Няхай надыходзячы новы год прынясе ўпэўненасць у заўтрашнім дні, дасць сілы вытрымліваць усе жыццёвыя выпрабаванні.

Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Козел.

Автор

admin

admin

Актуально

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.