Адна дарослая расліна здольна пакінуць пасля сябе да 100 тысяч нашчадкаў. Таму змагацца з монстрам трэба шляхам рэгулярнага і шматразовага выкошвання на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Задача не толькі знішчыць, але і не даць з’явіцца новым палянам.
На тэрыторыі раёна баршчэўнік Сасноўскага займае плошчу каля 7,8 гектараў, з іх на трох гектарах ён расце каля вёскі Дубы, на такой жа плошчы каля Забор’я, у іншых населеных пунктах Акцябрскага і Халопеніцкага сельсаветаў. І з ім вядзецца пастаянная барацьба. У раёне створаны спецыяльныя брыгады з работнікаў Крупскага ПМС, лясгаса, «ДРБУ № 164», якія і знішчаюць баршчэўнік на апанаваных ім тэрыторыях.