krupki.by

ru RU be BE en EN


Па стане на 25 жніўня 2015 года ў раёне абмалочана збожжа на 20 573 гектарах, што складае 98,3% да задання

Автор / Новости района / Аўторак, 25 Жнівень 2015 16:10 / Просмотров: 1200

Яшчэ крышачку намаганняў і раён абвесціць аб заканчэнні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Па стане на 25 жніўня пры сярэдняй ураджайнасці 34,6 ц/га з задання 20 925 гектараў збожжа абмалочана на 20 573 гектарах, што складае 98,3%. За час жніва намалочана 71 088,8 тоны збожжа, што на 7 453,8 тоны больш, чым ў мінулым годзе.

Аб стопрацэнтнай уборцы збожжавых і зернебабовых ужо заявілі ААТ «Старасельскае», ААТ «МайскаеАгра», ААТ «Крупскі райаграсервіс», ААТ «Кляновічы» і сельгасфіліял «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк». Толькі 7 гектараў засталося ўбраць хлебаробам ААТ «Халопенічы» і 10 гектараў ДП «Ухвала».

23 214,7 тоны – столькі збожжа намалочана ў ААТ «Кляновічы», 9 761,4 – у ААТ «Халопенічы», 9 747,0 – у ААТ «Старасельскае», 8 630,4 – у ААТ «МайскаеАгра», 8 350,7 – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 7 316,6 – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» і 4 068,0 тоны – у ДП «Ухвала».

Самая высокая ўраджайнасць – 41,0 ц/га – у ААТ «Старасельскае», 40,4 – у ААТ «Кляновічы», 35,8 – у ААТ «Халопенічы», 35,0 ц/га – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».

Тры гаспадаркі – «Крупскі райаграсервіс», сельгасфіліял «Шчаўры» і «Ухвала» – поўнасцю разлічыліся з дзяржавай. На 98% выканана заданне па здачы збожжа ААТ «Старасельскае», на 94% – ААТ «МайскаеАгра», на 92% – ААТ «Халопенічы».

Автор

admin

admin

Актуально

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.