Ва Узнацкай сярэдняй школе Крупскага раёна яна прапрацавала амаль 40 гадоў, дзевятнаццаць з якіх – дырэктарам. З такім цудоўным святам павіншаваць юбіляра і пажадаць ёй моцнага здароўя на доўгія гады завіталі яе былыя калегі з Узнацкай школы – дырэктар Валянціна Пліско і старшыня прафкама Ганна Повад.