krupki.by

ru RU be BE en EN


10-класніца Ігрушкаўскай СШ перамагла ў рэспубліканскім конкурсе

Автор / Новости района / Серада, 12 Кастрычнік 2022 10:40 / Просмотров: 637

На суд журы Ганна Гарбачова прадставіла верш «Мой белы бусел».


– Я і раней пісала вершы, але ў конкурсе ўдзель­нічала ўпершыню, – расказвае Ганна. – У асноўным гэта вершы пра прыроду, ёсць і пра каханне. У Год гістарычнай памяці вялікая ўвага надаецца захаванню мінулага, у тым ліку і падзей Вялікай Айчыннай вайны. Мы, сучаснае маладое пакаленне, павінны ведаць, што давялося перажыць нашым продкам у гады ліхалецця. Каб цаніць і берагчы радасць мірнага жыцця. Таму і з’явіўся ў мяне верш «Мой белы бусел». Белакрылая птушка сімвалізуе мір і спакой нашай сінявокай Беларусі. Канцоўка верша – пажаданне нам усім: «Няхай народ мой беларускі будзе гасцінным, працавітым і шчаслівым. Няхай жывуць пад мірным небам людзі і бусел расхінае свае крылы». Шчыра кажучы, была прыемна здзіўлена, калі даведалася, што стала пераможцай конкурсу. І, безумоўна, узрадавалася.

Творчасць Ганны знаходзіць падтрымку сярод настаўнікаў і родных.

– Я люблю літаратуру, – працягвае дзяўчынка. – Падабаюцца мне вершы многіх беларускіх паэтаў. Сама я жыву ў вёсцы Каменка. Адсюль родам паэт Барыс Макарэвіч. Люблю яго вершы, ганаруся, што ён мой зямляк. Значны ўплыў на стварэнне вершаў аказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры, мой класны кіраўнік Вольга Аляксандраўна Казак. Гэта граматны педагог і цудоўны чалавек. Дарэчы, гэта яна прапанавала мне прыняць удзел у конкурсе «Мір у душы – мір у краіне». У Асіповічах жыве мой дзядзя Юрый Гарбачоў, які піша вершы. З задавальненнем слухаем іх на сямейных святах.

Іна ГАРА.
Фота Ігрушкаўскай СШ.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.