На базе ўстановы адукацыі прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў сучасных вучэбных дапаможніках як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў”.
Госці наведалі ўрокі ў пачатковых класах па вучэбных прадметах “Чалавек і свет” і “Мая Радзіма – Беларусь”. Іх увазе было прапанавана выхаваўчае мерапрыемства “Хата з матчынай душой”, прысвечанае тыдню бацькоўскай любві. Шмат карысных звестак кожны прысутны пачарпнуў для сябе.