krupki.by

ru RU be BE en EN


Калядкі адгулялі ў дзіцячым садзе "Сонейка"

Автор / Новости района / Панядзелак, 16 Студзень 2023 15:38 / Просмотров: 869

Каляды – самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.

Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году – як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.  Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшым, а ноч карацейшая, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім ў падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася – як сустрэнеш калядны навагодні вечар – так і будзе ўвесь год.

Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно. І ў гэтым годзе ў нашай установе пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Сухадолавай А. У. прайшло фальклорнае свята “Калядкі, калядачкі!”. Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы.

Музычная зала была аформлена ў выглядзе сялянскай хаты: стаялі засланыя абрусам стол з рознымі “стравамі”, лаўкі, ляжалі ручнікі, посцілкі, палавік. У пачатку свята пад гучанне беларускай народнай музыкі гаспадыня накрывала на стол і чакала гасцей. На працягу свята у музычную залу уваходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя бабай, дзедам, цыганкай, казой, мядзведзем. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі нашу “Каляду” казачнай атмасферай.

Дзеці актыўна прымалі удзел у свяце: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі у гульнях і частаваліся смачнымі прысмакамі.

Не абышлося на свяце і без нячыстай сілы: шкодны чорт хацеў сапсаваць свята – забраць сабе каго-небудзь з дзяцей. Гэта у яго не атрымалася, таму што шкоднік нікога не злавіў у гульне “Жмуркі”.

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.

Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята.

Алена Мазанік, выхавацель ДУА ”Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” г. Крупкі“.

Автор

admin

admin

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.