krupki.by

ru RU be BE en EN


З народнымі звычаямі круглы год знаёмяць выхаванцаў у «Алёнцы»

Автор / Новости района / Пятніца, 31 Сакавік 2023 09:22 / Просмотров: 596

Вясна багатая на народныя абрады. З надыходам сакавіка мы пачалі рыхтавацца да гукання вясны. Абрад мае яшчэ адну назву «Саракі». Паводле ўяўленняў нашых продкаў, менавіта ў гэты дзень прылятаюць з выраю сорак птушак, а першая з іх – жаўрук.

Напярэдадні жанчыны выпякалі гэтых птушак, а раніцай раздавалі дзецям, каб тыя з песнямі гукалі вясну, забягалі з імі на пагоркі і выкрыквалі жартаўлівае прывітанне.

У нашай «Алёнцы» да гэтага дня мы прапанавалі бацькам разам з дзеткамі зрабіць выставу «Птушкі маёй краіны». Гліняныя, саламяныя, драўляныя вырабы, цацкі, малюнкі – выстава атрымалася разнастайнай.

Следам за сакавіцкім звычаем набліжаюцца красавіцкія. 6 красавіка адзначаецца прыгожы абрад «Камаедзіца». Ён азначае перамогу сонейка і вясны. У гэты дзень будзілі мядзведзя і гатавалі асаблівую ежу. Варылі засушаны з лета «рэпнік» – бацвінне рэпы, а таксама кісель з аўса. А традыцыйная ежа на Камаедзіцу – камы. Гарох распарвалі ў печы, даводзілі да стану пюрэ, дабаўлялі муку і фармавалі камы, якія запякалі ў печы да з’яўлення скарынкі. Страва атрымлівалася смачнай і насычанай. Старажытныя славяне называлі мядзведзя Камам. Адсюль і выраз «першы блін камяком», гэта значыць мядз­ведзін. Каб лясны гаспадар не шкодзіў людзям і каб разам з ім абудзілася прырода, усёй сям’і трэба было легчы спаць і пакачацца з боку на бок на працягу двух гадзін. Пасля такой качаніны свята працягвалася, і камы разам з морквай, рэпай і яблыкамі адносілі ў лес. На наступны дзень – Дабравешчанне – мядзведзь прачынаецца і пакідае бярлогу. А разам з гэтым надыходзіць сапраўдная цёплая вясна.

Дзеці заўсёды з задавальненнем знаёмяцца з народнымі звычаямі і абрадамі. Падчас заняткаў яны гуляюць у беларускія гульні, спяваюць песні і чытаюць вершы на беларускай мове. Дарослыя і дзеці атрымліваюць галоўнае – настрой і жаданне шанаваць і любіць нашу родную Беларусь і такую мілагучную родную мову.

Вольга ЗМІТРАКОВІЧ, выхавальнік дзіцячага сада № 2 г. Крупкі. Фота аўтара.

Автор

admin

admin

Актуально

21 июня "прямую линию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 21 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.