Педагогі і выхаванцы Крупскага ЦДТ – пастаянныя яго ўдзельнікі. Пачынаючы з ранняй восені, у Цэнтры кіпіць падрыхтоўка да навагодніх свят. Не дзіва – трэба паспець на конкурс, бо работы прымаюць загадзя, у лістападзе.
У выніку крупскія майстры атрымалі 8 дыпломаў галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама.
Гэтыя работы будуць удзельнічаць у рэспубліканскім этапе. Выстава ладзіцца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці моладзі ў Мінску.