У гэтыя дні нашы сэрцы поўняцца надзеяй на лепшую будучыню, клопатам пра бліжняга, міласэрнасцю і дабрынёй, шчырасцю і спагадай. Узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця!
Няхай светлае свята Вялікадня прынясе ў кожную сям’ю вялікую радасць, узаемапаразуменне і вясновы настрой, напоўніць вашы душы і сэрцы цяплом і пяшчотай, верай і надзеяй. Моцнага ўсім здароўя, невычэрпных духоўных сіл і аптымізму, сямейнага дабрабыту, поспехаў і ўдачы! І каб святло велікоднага свята натхніла вас усіх на добрыя справы і стваральную працу на карысць Айчыны!
Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Козел.