krupki.by

ru RU be BE en EN


Вёска Матошка весела адзначыла чарговае свята

Автор / Новости района / Субота, 27 Ліпень 2024 12:46 / Просмотров: 626

Гасцінна, шчыра, весела адзначыла вёска Матошка чарговае свята. Здаецца, толькі ўчора прыйшла ідэя штогод збірацца ў родным куточку, каб успомніць сваякоў і сяброў.

Няўмольна бяжыць час, і вось ужо 16 гадоў прайшло з таго часу.

Нам пашчасціла жыць у цудоўнай краіне, імя якой – Беларусь. Наша родная вёсачка Матошка – яе прыгожая часцінка. Гэта наша зямля, наша Радзіма, і толькі тут сэрцу па-сапраўднаму ўтульна, а думкам – хораша.

Заўсёды з вялікім нецярпеннем чакаем ліпень, каб ­сабрацца на чарговую сустрэчу. Яны ў нас вельмі цёплыя, і не хапае нават часу, каб нагаварыцца, распытаць пра тое-сёе. Заўсёды ўспамінаем тых, каго ўжо няма з намі.

Штогод на нашым свяце вёскі прысутнічае творчы калектыў з Ухвалы «Чара­дзейка». Артысты ствараюць добры настрой, жыхары спяваюць разам з імі. Таму вельмі хочацца сказаць ім шчыры дзякуй за добрыя песні ад усіх удзельнікаў свята.

Нізкі паклон вам, людзі. Нізкі паклон табе, родная вёска Матошка.

Спытай мяне – і я скажу,

Чаму я вёскай даражу.

Радзімы нашае куток –

Вадзіцы чыстае глыток.

Як наталіцца той вадзіцай?

Стаць на хвілінку маладзіцай.

Убачыць вочы сваякоў,

Сказаць суседу: «Будзь здароў!»

 На рэчцы рыбы налавіць

І ў марах да дзяцінства плыць.

Як нам вярнуць тыя часы?

Бацькоў святыя галасы….

Марыя ФЕДАРЦОВА (Глінская), ураджэнка Матошкі, жыхарка г. Мінска.

Автор

admin

admin

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.