У аснове экспазіцыі прадстаўлены 22 прыжыццёвых графічных партрэта Якуба Коласа з калекцыі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (г. Мінск). Аўтар, беларускі мастак Сямён Герус, неаднаразова сустракаўся з Якубам Коласам, рабіў замалёўкі, эскізы партрэтаў паэта. Некаторыя з іх выкананы ў апошні месяц жыцця славутага сына беларускай зямлі.
Адрас: г. Крупкі, вул. Савецкая, 2 (3 паверх).
Уваход вольны!