krupki.by

ru RU be BE en EN


Жыхары раёна дзякуюць медыцынскім работнікам

Автор / Новости района / Субота, 30 Лістапад 2024 17:05 / Просмотров: 227

Дабрыня і спачуванне, а таксама высокі прафесіяналізм. Так адгукаюцца пра медыцынскіх работнікаў жыхары раёна ў пісьмах, падчас тэлефонных званкоў і зваротаў у рэдакцыю. 

З пісьма жыхара вёскі Каменка Михаіла ЦЯГЛІКА:

– Выказваю словы падзякі работнікам Каменскай урачэбнай амбулаторыі – загадчыку Ларысе Іванаўне Віннікавай, медсястры агульнай практыкі Таццяне Аляксееўне Антаневіч, фельчару Веры Аляксандраўне Мазнёвай, памочніку ўрача, маладому спецыялісту Ангеліне Аляксандраўне Левановіч, тэхнічнаму персаналу – Тамары Паўлаўне Навумавай і Валянціне Вікенцьеўне Барадач. У амбулаторыі дзейнічае фізкабінет, а таксама працэдурны і  сматравы кабінеты. Пацыенты маюць магчымасць зрабіць укол, праграванне, пракапацца, змерыць артэрыяльны ціск, зрабіць ЭКГ. Тут жа можна заказаць і набыць патрэбныя лекі, а таксама атрымаць бальнічны ліст, што вельмі зручна. Дэвіз работнікаў амбулаторыі: «Дабрыня і спачуванне».

Вось што расказаў, звярнуўшыся ў рэдакцыю, Сяргей ЦІХАЛАЎ з г. Крупкі:

– Мне давялося два месяцы правесці на бальнічнай койцы ў хірургічным аддзяленні Крупскай ЦРБ. Перанёс тры аперацыі, праходзіў лячэнне. Дзякуючы рукам хірурга Андрэя Пятровіча Краўчанкі, я застаўся з нагой – як бы гэта дзіўна ні гучала. Дзякуй вялікі ўрачу і ўсяму медперсаналу аддзялення. Жадаю ўсім моцнага здароўя і дабрабыту.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

5 декабря телефон­ную консультацию проведет начальник управления по труду, занятости и соцзащите

В четверг, 5 декабря, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социаль­ной защите, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

7 декабря "прямую линию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 7 декабря, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.