krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупчане прымалі ўдзел у канцэрце-рэквіеме «Кожны трэці»

Автор / Новости района / Чацвер, 17 Красавік 2025 08:44 / Просмотров: 571

Драматычны праект, прысвечаны памяці ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны, ладзіўся ў Дварцы Рэспублікі на працягу некалькіх дзён.

Яго змаглі паглядзець жыхары розных куткоў краіны. У складзе дэлегацыі Міншчыны – крупчане. У фае Дварца Рэспублікі працавалі тэматычныя пляцоўкі, якія пераносілі гасцей у тыя страшныя часы. Праекты «Лёсы, скла­дзеныя ў трохкутнік»,

«Подзвігі і лёсы партызан у да­кументах», «Хлеб – нябачная сіла Перамогі», «За дзень наступны ўсяе зямлі» і іншыя. Атмасфера яскрава дапамагала адчуць горыч, боль і пакуты нашага народа.

З вітальным словам звярнуўся старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка:

– Хутка мы адзначым 80-ю гадавіну вялікай Перамогі. Ужо даўно на Міншчыне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі. Вялікая Айчынная вайна спалучана з боллю і стратамі. Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» – жывы водгук на мужнасць мільёнаў людзей. Кожны год мы адкрываем новыя трагічныя старонкі гісторыі вайны. Наш свяшчэнны абавязак – захаваць памяць. Мір – гэта самае дарагое, што ёсць у беларусаў. Мы павінны быць годнымі нашчадкамі, працаваць з максімальнай самааддачай, каб наша родная Беларусь развівалася і квітнела.

Увазе гледачоў былі прадстаўлены страчаныя падчас вайны населеныя пункты нашай краіны, Героі Савецкага Саюза, якія нарадзіліся ці загінулі на тэрыторыі Беларусі, кадры хронікі, фотадакументы часоў вайны і пасляваенных гадоў. Лейтматыў другой часткі канцэрта – адказнасць сучаснікаў за захаванне гістарычнай памяці. Гучалі песні мінулых гадоў і сучасных аўтараў. Усе кампазіцыі пранізаны болем і сумам. Зал слухаў стоячы.

У душы кожнага прысутнага канцэрт-рэквіем пакінуў незабыўныя ўражанні і самыя моцныя эмоцыі. Крупчане падзяліліся свімі водгукамі.

Марына ХАРЛАМАВА, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:

– Вялікай цаной быў заваяваны мір на зямлі. Толькі моцны духам народ можа быць пераможцам. І нам пра гэта не забыць ніколі. Канцэрт прайшоў са слязьмі на вачах. У кожнай песні – мужнасць і гераізм нашага народа.

Таццяна ЦІХАНОВІЧ, вядучы спецыяліст раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»:

– Да пачатку канцэрта мы наведалі выставачныя кампазіцыі, на момант адчулі, што давялося перажыць нашым дзедам і пра­дзедам. Нават страшна ўявіць. Нам засталася светлая памяць. І пакуль мы помнім, героі жывыя.

Анастасія МЕЛЬНІК, урач-­псіхіатр-нарколаг Крупскай ЦРБ, малады спецыяліст:

– Вельмі ўразілі словы адной з песень «Что может быть страшнее на земле, когда безвинно погибают дети»… На шчасце, мы ведаем пра вайну толькі з урокаў гісторыі, літаратуры, кіно. Над намі мірнае неба. Перад моладдзю адкрыты ўсе дарогі. Памятаць мы павінны і берагчы мір і спакой на зямлі.

Тамара ПАПОВА, Ала СЛІБОРСКАЯ, Валянціна ЗАКІРАВА, ветэраны працы:

– Вайна не абмінула ні адну беларускую сям’ю, у тым ліку і нашы. Мы раслі сярод сведкаў тых падзей. Падчас канцэрта пачуцці болю і гонару былі адначасова. Боль за тое, якія выпрабаванні прайшлі нашы бацькі і дзеды. А гонар – за тое, што жывём мы ў незалежнай краіне. Хай заўсёды будзе мір на зямлі!

Валерыя БОРЦІЧ, вядучы эканаміст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

– Бясспрэчна, нялёгка было слухаць і глядзець, якія нечалавечыя пакуты выпалі вязням канцлагераў, колькі населеных пунктаў былі надзелены лёсам Хатыні. Але народ наш адолеў усе выпрабаванні. Для моладзі – гэта прыклад. У гонар памяці схіляем галовы.

Зінаіда МІГАЛЬ, настаўнік хіміі і біялогіі Бобрскай СШ:

– Дзень Перамогі – гэта вялікае свята, адначасова радаснае і сумнае. З кожным годам усё менш становіцца сведкаў. І тым мацнее наша памяць, якую мы перадаем падрастаючаму пакаленню. Упэўнена, што канцэрт ускалыхнуў самыя глубінныя пачуцці ў кожнага.

Дар’я МАРДАС, галоўны спецыя­ліст аддзела эканомікі райвыканкама:

– Вайна – гэта заўсёды страшна. Моладзь павінна бываць на падобных імпрэзах, каб больш ніколі не паўтарылася такая жудасная падзея. А галоўнае – цаніць і берагчы мір на роднай зямлі.

Автор

admin

admin

Актуально

19 июня пройдет консультация о содействии занятости населения

В четверг, 19 июня, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

19 июня "прямую линию" проведет начальник управления по труду, занятости и соцзащите

В четверг, 19 июня, с 10.00 до 12.00  по телефону 2-72-55 замес­титель начальника управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома – заведующий сектором по занятости КАРАНЬ Тамара Владимировна проведет прямую телефонную линию по вопросам  летней трудовой занятости учащейся молодежи в свободное от учебы время

21 июня "прямую линию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 21 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

18 июня в Худовцах встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

18 июня в 15.00 в аг. Худовцы Крупского сельсовета (возле магазина ОДО «Декас») встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома Юлия Комарова.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.