krupki.by

ru RU be BE en EN


"Вытокі культуры і духоўнасці" – пад такой назвай у бібліятэцы праходзіла гульнёвая праграма для школьнікаў

Автор / Новости района / Субота, 06 Верасень 2025 12:02 / Просмотров: 2782

"Вытокі культуры і духоўнасці" – пад такой назвай у раённай бібліятэцы праходзіла гульнёвая праграма для школьнікаў. Нагода правядзення – свята беларускага пісьменства.

Пашчасціла пабываць на мерапрыемстве вучням школы № 1 г. Крупкі. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з цікавай інфармацыяй пра паходжанне кніг, здзейснілі віртуальнае падарожжа па славутых месцах, успомнілі беларускіх асветнікаў. Ім была прысвечана тэматычная віктарына. Абмеркавалі і сучасныя дасягненні краіны. Пасля на выдатна справіліся з конкурсамі «Мой народ», «Як ты сэрцу міла, Беларусь».

– Нам вельмі падабаюцца квэсты, інтарактыўныя віктарыны і экскурсіі. У нашай бібліятэцы гэта магчыма. З класным кіраўніком часта тут бываем. Падабаецца, як праходзяць мерапрыемсты, прысвечаныя розным святам. У бібліятэцы для нас і першы ўрок у навучальным годзе быў арганізаваны, –  адзначыла вучаніца шостага класа Елізавета Пляханава.

Зацікавіла прысутных кніжная выстава. На ёй прадстаўлена літаратура, якая дае магчымасць даведацца пра з’яўленне і развіццё беларускага кнігадрукавання, а таксама пра асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак айчыннай адукацыі і пісьменства.Выстава абнаўляецца ў адпаведнасці са знакавай падзеяй: ужо прадумана напаўненне паліц да Дня народнага адзінства, раённых дажынак, Дня бібліятэк.

Калектыў раённай біблія­тэкі таксама далучыўся да праекту «Чытаем па-беларуску». Быў падрыхтаваны відэаролік, дзе кожны супрацоўнік прачытаў радкі з верша паэткі Крупскага раёна Таісіі Шэдка «Бацькаўшчына». Да флэшмобу далучыліся чытачы з Каласоўскай і Крупскай сельскіх бібліятэк.  Прыемна бачыць, як наша моладзь з захапленнем чытае вершаваныя радкі, а потым деліцца ўражаннямі з сябрамі. Тым больш відэа размяшчаецца ў сацыяльных сетках, а гэта – правільны выхаваўчы кантэнт.

Святалана Каляда, намеснік дырэктара бібліятэкі, лічыць, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць папулярызацыі беларускай мовы, паказваюць непарушнае адзінства друкаванага слова і гісторыі народа.

Уладзімір РОГАЎ.

Автор

admin

admin

Актуально

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.