Справа ў тым, што па выніках мінулага года ДАІ прыводзіць несуцяшальную статыстыку. На тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 47 ДТЗ, пасля якіх вадзіцелі пакінулі месца здарэння і ў міліцыю аб тым, што здарылася, не паведамілі. У гэтых аварыях 14 чалавек загінулі. Інспектары ДПС Крупскага РАУС арганізавалі сустрэчы ў працоўных калектывах, а таксама правялі прафілактычную работу сярод аўтааматараў. Яны заклікалі ўсіх быць дысцыплінаванымі і неабыякавымі да іншых удзельнікаў дарожнага руху.