У гэтым годзе за прызавыя месцы змагаліся сем каманд прадпрыемстваў і арганізацый. Па выніках двухкругавога турніру званне чэмпіёна Крупшчыны заваявалі валейбалісты Халопеніцкага філіяла ААТ «Здравушка-мілк». Віцэ-чэмпіёнам стала каманда Крупскага УМГ, бронзавыя медалі на рахунку мінулагодніх пераможцаў, спартсменаў ТАА «Амкадор-Можа».