Сярод вучняў і настаўнікаў панавала атмасфера гонару за сваю спадчыну і шчырага захаплення беларускім словам.
Свята пачалося з паэтычнай хвілінкі. У выкананні вучняў гучалі вершы беларускіх класікаў і сучасных аўтараў. Кожнае слова адгукалася ў сэрцах слухачоў, напаўняючы залу асаблівай цеплынёй.
Сапраўдным сюрпрызам стала выступленне вучняў 7-х класаў. Хлопцы і дзяўчаты праявілі акцёрскія здольнасці, падрыхтаваўшы інсцэніроўку казкі. Жывая мова персанажаў, каларытныя касцюмы і добры гумар дапамаглі гледачам акунуцца ў чароўны свет народнай мудрасці.
Музычным акордам імпрэзы стала выступленне самых юных удзельнікаў – навучэнцаў 4-га класа. Яны натхнёна выканалі песню «Матухна-зямля». Чыстыя дзіцячыя галасы і глыбокі сэнс песні сталі прыгожым напамінам пра тое, як важна любіць і шанаваць свой родны кут.
Завяршылася мерапрыемства вельмі незвычайна і душэўна. У школе ўжо стала добрай традыцыяй акцыя «Прышчыпляльнасць да беларускай мовы праз абдымкі».
Сутнасць акцыі простая, але глыбокая: вучні і настаўнікі абдымалі адзін аднаго, дзелячыся станоўчымі эмоцыямі і абяцаючы часцей карыстацца роднай мовай у паўсядзённым жыцці.
Гэты жэст стаў сімвалам адзінства і пераемнасці, бо мова існуе тады, калі на ёй не проста гавораць, а калі яе любяць усім сэрцам.
Аксана БЯЛАЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Крупкі.


