krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупчане наводзілі парадак у раёне падчас раённага суботніка

Автор / Новости района / Серада, 13 Красавік 2016 08:39 / Просмотров: 1181

У раённым штабе па правядзенні суботніка паведамілі, што некаторыя калектывы працавалі на рабочых месцах, многія добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан тэрыторыі асобных вуліц і населеных пунктаў, аказвалі дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам у падборы каменняў з палёў.

– Ініцыятыву падтрымалі ўсе і з энтузіязмам уключыліся ў работу, – расказваў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Андрэй Крыгін. – Усюды адчуваліся працоўны ўздым, зладжанасць у рабоце і, канечне ж, добры настрой ад таго, што ўсе робяць важную і патрэбную справу. Не буду называць тыя арганізацыі і ўстановы, якія наводзілі парадак у горадзе, а скажу крыху аб зробленым. Пагадзіцеся, што сам горад толькі за адзін дзень змяніўся ў лепшы бок. І гэта дзякуючы ўбранай уязной частцы Крупак, чыстаму і прыгожаму гарадскому парку, убранай берагавой лініі ракі Бобр, добраўпарадкаванай дарозе да новых могілак, сабранаму смеццю ля прыпынку «Новае Жыццё». У гэты ж дзень былі прыбраны пад’язныя шляхі да Крупкі-2 і дваровая тэрыторыя гарадка, наведзены парадак у мікрараёне «Паўночны», вялася таксама пасадка маладых дрэў.

Дададзім, што заробленыя падчас суботніка грошы будуць пералічаны на разліковы рахунак раённага выканаўчага камітэта і пойдуць на далейшае добраўпарадкаванне горада.

Автор

admin

admin

Актуально

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.