Як адзначыў начальнік адасобленай групы Крупскага раёна, падпалкоўнік Рыгор Жарскі, у раёне створана прызыўная камісія, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вараб’ёў. У яе склад таксама ўвайшлі ваенныя, прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, адзела ўнутраных спраў. Першае папаўненне адправіццца ў войска ў маі. Плануецца, што ў веснавы прызыў ваенную форму апрануць каля 15 крупчан.