Напярэдадні Дня Перамогі пад такой назвай праходзіць акцыя – віншаванне педагогаў-ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Арганізаваў яе раённы савет педагогаў-ветэранаў сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Да ўсіх педагогаў-ветэранаў, педагогаў, выхавацеляў устаноў адукацыі раёна прыняты зварот. «Падарункам могуць стаць прыгожа аформленыя паштоўкі, кнігі, буклеты, сувеніры і г.д., бо, як вядома, фантазіі настаўніка няма мяжы», – зазначыла старшыня савета Валянціна Скваркоўская.