А вось 3 чэрвеня для наведвальнікаў летняй пляцоўкі раённай гімназіі ў музеі будзе арганізавана свята – рабяты пабываюць на прадстаўленні «У гасцях у Катафея ў беларускай хатцы». На пачатку месяца ў музеі плануецца правесці заняткі па пляценні саламянага абярэгу, а вось экскурсіі на свежым паветры «Легенды і паданні Крупшчыны» будуць праходзіць пастаянна.