Як і меркавалася, першымі закончылі жніво хлебаробы ААТ «Старасельскае», дзе ўбрана 2 041-гектарная плошча (100,2%). На 100% (належала ўбраць 4 743 гектары) абмалочаны збожжавыя і зернебабовыя ў ААТ «Кляновічы». Набліжаюцца да заканчэння жніва ў сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (95,5%), у ААТ «МайскаеАгра» (94,6%).
Найвышэйшыя намалоты – 12 738,6 тоны – у ААТ «Кляновічы». 5 913,4 тоны збожжа намалочана ў сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 5 729,4 тоны – у ААТ «МайскаеАгра», 5 617,0 тон – у ААТ «Старасельскае» і 5 506,4 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсервіс».
Што датычыць ураджайнасці, то найбольшая яна ў ААТ «Крупскі райаграсервіс» – 31,2 ц/га. Затым ідуць ААТ «МайскаеАгра» – 28,8 ц/га, ААТ «Старасельскае» – 27,5 ц/га.
Першую запаведзь хлебароба на 103% выканалі хлебаробы сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (з плана 1 500 тон здадзена ў засекі дзяржавы 1 545 тон) і на 102% – ААТ «Кляновічы» (з плана 1 500 тон здадзена 1 533 тоны). На 96% выканана заданне ў ААТ «Халопенічы», дзе здадзена ўжо 1 244 тоны збожжа. Наогул, усімі сямі гаспадаркамі раёна ў кошт дзяржзаказу на хлебапрыёмныя пункты Маладзечна і Барысава з задання 9 134 тоны паступіла 7 677 тон збожжа, што складае 84% да плана.