Аб гэтым нам паведаміў начальнік адасобленай групы (Крупскага раёна) ваеннага камісарыята Барысаўскага і Крупскага раёнаў, падпалкоўнік Рыгор Жарскі. На Крупшчыне створана і працуе раённая прызыўная камісія. Спецыялісты ваенкамата, медыкі, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў і іншых зацікаўленых служб вызначаюць ступень годнасці прызыўнікоў да службы ў арміі. Зараз будучыя вайскоўцы праходзяць медыцынскі агляд і іншыя неабходныя працэдуры.