Да такіх транспартных сродкаў адносяцца экіпажы экстраных службаў: хуткай дапамогі, пажарнай аховы і міліцыі. Гэта абгрунтавана тым, што ад хуткасці іх руху залежыць здароўе і жыццё людзей.
– На жаль, не ўсе вадзіцелі лічаць сваім абавязкам саступіць дарогу транспарту, які спяшаецца па выкліку, – адзначае старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Крупскага РАУС Дзмітрый Шаўчэнка. – Вынік – экстраныя службы не могуць аператыўна прыбыць на месца выкліку. З гэтай нагоды ў раёне з 27 па 29 студзеня будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Саступі дарогу спецаўтамабілю».