Адказваючы на іх, урач прыводзіў шмат прыкладаў з практыкі. Распавядаў, да чаго могуць прывесці шкодныя звычкі. Таксама адзначыў: «Каб быць шчаслівым – трэба весці здаровы лад жыцця». Тут жа была праведзена дыягностыка ўзроўню трывожнасці навучэнцаў, дадзены рэкамендацыі па фарміраванні пазітыўнага стаўлення да рэчаіснасці.