Тым самым яны прадэманстравалі асабістыя якасці, крэда важатага і светапогляд канкурсанта. Само сабой зразумела: у любым конкурсе ёсць пераможцы і пераможаныя. Такім чынам, суперважатымі сталі Ірына Хадунова з Худавецкай СШ – у яе першае месца. Людміла Казак з Крупскай раённай гімназіі на другім месцы. Замыкаюць тройку лідараў Святлана Панкавец з Нацкай СШ і важатая піянерскай дружыны Ухвальскай СШ Марыя Цэхавая. Дарэчы, усе канкурсанты прымалі ўдзел у намінацыі «Вопыт і майстэрства». А гэта гаворыць пра тое, што піянерскі рух Крупшчыны ў руках вопытных педагогаў-арганізатараў.