Згодна слоў яго старшыні Міхаіла Крышаня, уборка прылеглых тэрыторый да Абчугскай СШ, амбулаторыі, ФАПаў, магазінаў, Дубаўскага і Абчугскага лясніцтваў і іншых пачалася адразу, як толькі крыху падсохла. Цяпер жа, падчас суботнікаў, запланавана праводзіць уборку прыдарожных палос, зносіць непрыгодную агароджу, высякаць кусты, ліквідаваць стыхійныя звалкі. На асобым кантролі – добраўпарадкаванне чатырох зон адпачынку – «Шып», «Залаты рог», «Панская купальня» і «Камсамольскі бераг».