У гэтым годзе яно будзе прысвечана аднаўленню лесу, пашкоджанаму леташнімі ўраганнымі ветрамі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Цяпер у Крупскім лясгасе вядзецца работа па падрыхтоўцы аб’ектаў і вызначэнні аб’ёмаў работ. На сайце лясгаса ў бліжэйшыя дні будуць указаны аб’екты, дзе можна «прыкласці рукі», нумары тэлефонаў і іншая даведачная інфармацыя для тых, хто пажадае паўдзельнічаць у акцыі. Добраахвотнікі будуць забяспечаны прыладамі вытворчасці, пасадачным матэрыялам.